319

Набор на праграму падтрымкі і разьвіцьця беларускіх НДА (да 22 чэрвеня)

05.06.2020 Крыніца: belngo.info

Асацыяцыя Усходнееўрапэйскі дэмакратычны цэнтр (Варшава) аб’яўляе набор удзельнікаў на праграму падтрымкі і разьвіцьця беларускіх няўрадавых арганізацыяў і нефармальных ініцыятываў.

Калі Вы хочаце разьвіваць свае навыкі ў сфэры працы з валанторамі і / або аналізу патрэбаў мэтавай аўдыторыі, а таксама абменьвацца вопытам з іншымі арганізацыямі — гэта праграма для вас.

Праграма ўключае разнастайныя фарматы падтрымкі і мерапрыемствы. Першы этап адбудзецца ў рэжыме анлайн.

Першае мерапрыемства — «Дні натхненьня»: анлайн-сустрэчы з польскімі экспэртамі, адбудзецца 29-30 чэрвеня 2020 г. Два поўных дні сустрэчаў створаць магчымасьць выбраць цікавую для вас тэматыку, задаць пытаньні і пачуць меркаваньне экспэртаў.

За гэтыя два дні вядомыя экспэрты і практыкі з Польшчы падзеляцца ведамі і натхняльнымі прыкладамі ў сфэры валантэрства (гарадзкое валантэрства, валантэрства  сэньёраў, валантэрскі рух у школах, разьвіцьцё інтэрнэт-плятформаў для валантэрства і інш.), аналізу патрэбаў мэтавай аўдыторыі (навошта выяўляць чаканьні адрасатаў праектаў, як гэта рабіць, пасьпяховыя прыклады ў арганізацыях рознага кірунку: культурных, адукацыйных, дабрачынных, сацыяльных). Мы абмяркуем таксама чаму арганізацыям і лідэрам варта супрацоўнічаць адно з адным і перавагі ад наладжваньня партнэрстваў.

Мерапрыемства будзе суправаджацца сінхронным перакладам на расейскую мову.

Прысутнасьць і актыўнасьць падчас «Дзён натхненьня» з’яўляецца адначасова адборам у наступныя этапы праграмы, першым зь якіх будуць: спэцыялізаваныя воркшопы на тэму:

1) Валантэрства — воркшоп для каардынатараў валантэраў: як знайсьці валантэра, наладзіць з ім доўгатэрміновыя, трывалыя стасункі, вызначыць правілы яго працы, матываваць яго і да т. д.

2) Аналіз патрэбаў мэтавай аўдыторыі Вашых дзеяньняў: як вызначыць што і для чаго трэба тым, з кім і для каго мы працуем? Як на практыцы праводзіць аналіз, інтэрпрэтаваць і ўжываць яго вынікі?

У якасьці бонуса прапануем воркшоп “Маркетынг у сацсетках і кібербясьпека ў працы НДА».

У чарговых этапах праграмы будзем прапаноўваць актыўнасьці, звязаныя з супрацоўніцтвам з іншымі арганізацыямі.

Умовы ўдзелу:

  • да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў і нефармальных ініцыятываў;

  • запрашаем ня больш за 2 удзельнікі ад адной арганізацыі / ініцыятывы

  • кожны жадаючы прыняць удзел праграме павінен запоўніць анкету  у электронным выглядзе (скан з подпісам не патрабуецца) і адправіць яе па адрасе [email protected] да 12 чэрвеня 2020 г.

Download (XLSX, 12KB)

  • да анкеты неабходна прыкласьці рэкамэндацыйны ліст ад беларускай няўрадавай арганізацыі / ініцыятывы, іншай чым тая, ад якой вы падаеце заяўку, у фармаце скана з подпісам асобы, якая дае рэкамэндацыю. Спэцыяльнай формы ліста не патрабуецца.

  • падача анкеты азначае жаданьне і гатоўнасьць прыняць удзел ва ўсіх кампанэнтах першага этапу праграмы.

Вынікі набору паведамім да 22 чэрвеня 2020 г. У выпадку пытаньняў звяртайцеся, калі ласка, да каардынатаркі, Магдалены Пшеор (Magdalena Przeor) у Signal: +48510168111.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!