НЕ - ВАЙНЕ!
319

Набор на навучанне ў Беларускім Калегіюме ў 2022–2023 годзе (дэдлайн 14 кастрычніка)

29.09.2022 Крыніца: Беларускі Калегіюм

Навучанне па індывідуальнай праграме. У аснове — работа на даследчых / творчых семінарах (выкладчыкі — Ігар БабкоўІрына ДубянецкаяГанна СевярынецВінцук ВячоркаПавал Баркоўскі), а таксама на лекцыях і майстар-класах вядомых інтэлектуалаў, навукоўцаў, журналістаў, творчых асобаў.

Беларускі Калегіюм — першая ў незалежнай Беларусі платформа дадатковай адукацыі, заснаваная ў 1997 годзе.

Чаму вучаць і чаму вучыцца ў Беларускім Калегіюме? Вучыцца думаць. Крытычна і самастойна. Думаць у беларускім кантэксце, з беларускай перспектывы. Думаць Беларусь.

У фокусе — гуманітарныя і сацыяльныя навукі: філасофія і літаратурная крытыка, сацыяльная і інтэлектуальная гісторыя, даследаванні культуры і сацыялогія, урбаністыка, работа ў медыя і візуальных фарматах ды інш.

Курсы лекцый — трансдысцыплінарныя. Яны аб’ядноўваюць матэрыялы і падыходы розных кірункаў і арыентаваныя на праблематызацыю, пастаноўку пытанняў, работу з новым матэрыялам.

Навучэнцы — студэнты старэйшых курсаў ВНУ, магістранты і аспіранты, маладыя навукоўцы, людзі, якія ўсвядомілі недастатковасць фармальнай адукацыі і хацелі б вучыцца глыбей і далей — разам з сябрамі і калегамі.

Навучанне — індывідуальнае. Гэта значыць, што пасля паступлення ў Калегіюм можна выбраць: альбо разам з усімі прайсці двухгадовую праграму заняткаў, альбо скласці ўласны план работы, творачы з наяўных курсаў і майстар-класаў, работы ў семінарах і праектах індывідуальную навучальную праграму.

Навучанне ў Калегіюме займае два гады. У асобных выпадках індывідуальная праграма можа быць як карацейшая, так і даўжэйшая.

Праграмы не дублююць праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў.

Сертыфікат Беларускага калегіюма не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.

Навучанне бясплатнае.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюць студэнтаў/ак старэйшых курсаў або асобаў з вышэйшай адукацыяй. Калі вы студэнт/ка малодшых курсаў, у асобных выпадках можам зрабіць выключэнне.

На навучанне прымаюць праз конкурс заявак — калі ласка, падбайце пра змястоўнае запаўненне анкеты.

У 2022–2023 годзе навучанне ў Калегіюме цалкам дыстанцыйнае. Арганізатары асабліва звяртаюць увагу на гэтую магчымасць студэнтаў з сярэдніх і малых гарадоў, вёсак і мястэчак Беларусі.

Пачатак заняткаў — 18 кастрычніка 2022 года.

Студэнты Калегіюма маюць асаблівае права быць запрошанымі на шматлікія падзеі: адкрытыя лекцыі, майстар-класы, семінары, фестывалі, размовы і інш.

ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ НА НАВУЧАННЕ

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!