228

На журналіста-фрылансера Змітра Лупача склалі чарговы пратакол

13.02.2021 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: 23.5 КаАП

У пятніцу, 12 лютага, старэйшы лейтэнант міліцыі Пастаўскага РАУС Алег Шаркоўскі склаў чарговы пратакол на журналіста-фрылансера Змітра Лупача. Адміністрацыйная справа распачатая паводле артыкуле 22.9 КаАП за супрацу з тэлеканалам "Белсат".

Зміцер Лупач

Паводле версіі міліцыянтаў, калі яны ехалі праз цэнтр Паставаў, заўважылі журналістаў і запісалі іх на відэарэгістратар. Быццам тыя знаходзіліся каля завода "Беліт" і здымалі чалавека на камеру.

Як сказаў Змітру Лупачу лейтэнант міліцыі Шаркоўскі, суд па гэтай справе павінен адбыцца 18 лютага а 9-ай раніцы. Разам з гэтым ён уручыў журналісту яшчэ адну позву з патрабаваннем явіцца ў Пастаўскі РАУС у чацвер, 18 лютага.

Зміцер мяркуе, што пастаўскія міліцыянты хочуць завесці на яго чарговую адміністрацыйную справу — трэцюю цягам апошняга тыдня.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!