Сёння з ізалятара часовага ўтрымання выйшлі Інэса Студзінская, Алег Грудздзіловіч і Ігар Ільяш. Яны знаходзіліся за кратамі з 16 ліпеня, былі прызнаныя палітзняволенымі.
Інэса Студзінская некалькі дзён трымала галадоўку ў ізалятары на Акрэсьціна.
Таксама выпусцілі журналіста "Радыё Свабода" Алега Груздзіловіча.
Груздзіловіч, Студзінская і Дашчынскі шмат гадоў працавалі на "Радыё Свабода", аднак у 2020-м МЗС Беларусі пазбавіў іх акрэдытацыі.
Алесь Дашчынскі выйшаў на волю ў пятніцу, 23 ліпеня, знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і яўцы.
Таксама на волю выйшаў журналіст «Белсата» Ігар Ільяш.
За кратамі застаюцца 27 супрацоўнікаў медыясферы.