2590

На Вольскага, Варашкевіча, Вайцюшкевіча і Аракеляна склалі пратаколы за спробу зладзіць вулічны канцэрт ФОТА, ВІДЭА

25.03.2019 Крыніца: "Наша Ніва"

Вядомыя беларускія музыкі — Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Ігар Варашкевіч, Павел Аракелян — збіраліся павіншаваць мінчукоў з Днём Волі вулічным канцэртам. Іх затрымалі, як толькі яны дасталі музычныя інструменты.

У 21:00 музыканты былі вызваленыя. На іх склалі пратаколы.

Вядомыя беларускія музыкі — Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Ігар Варашкевіч, Павел Аракелян — збіраліся павіншаваць мінчукоў з Днём Волі вулічным канцэртам. Іх затрымалі, як толькі яны дасталі музычныя інструменты. Яшчэ 10 чалавек былі затрыманыя на Кастрычніцкай плошчы за спробу зладзіць шэсце да будынка, дзе была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка.

Як толькі Лявон Вольскі прыйшоў на месца сустрэчы, да яго падышоў міліцыянт і папярэдзіў, што канцэрт будзе расцэнены як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Музыкі сталі раіцца, што ім рабіць, але рашэнне ім прыняць не далі. Праз некалькі хвілін пад'ехаў аўтобус з міліцыянтамі. Кіраўнік міліцыі Цэнтральнага раёна Мінска запатрабаваў, каб музыканты прайшлі ў аўтобус. Яны затрыманыя «для высвятлення асобы».

У міліцыю трапілі Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Зміцер Вайцюшкевіч і Павел Аракелян, а таксама некалькі суправаджаючых іх асобаў.

Варта адзначыць, што некалькі дзясяткаў мінучкоў, што сабраліся на скрыжаванні, адрэагавалі на затрыманне выкананнем песень.

dsc_3564-bddko.jpg

dsc_3582-uwi6n.jpg

dsc_3588-166go.jpg

Вядомыя музыкі планавалі пачаць святочны музычны джэм а 18:30 на пешаходным скрыжаванні вуліц Рэвалюцыйная і Камсамольская, дзе часта спяваюць вулічныя музыкі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!