НЕ - ВАЙНЕ!
377

На волі яшчэ трое палітвязняў па «справе TUT.BY»

17.03.2022 Крыніца: Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

На волі яшчэ трое палітвязняў па «справе TUT.BY»:

• галоўны рэдактар палітыка-эканамічнага блока навін Вольга Лойка,

• намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнека
• менеджэр Publisher Box Андрэй Аўдзееў.

Ім змянілі меру стрымання, абвінавачанні не зняты.

Вядома, што ў рэдактаркі Вольгі Лойка за час зняволення памёр бацька, сястра парйшла цяжкі курс лячэння.

11 сакавіка з СІЗА №1 выйшлі былыя намеснік галоўнага бухгалтара «ТУТ БАЙ МЕДЫА» Марыя Новік, намеснік генеральнага дырэктара па агульных пытаннях Ірына Рыбалка і галоўны бухгалтар Анжэла Асад. Усе яны знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Вядома, што ўсім траім змянілі меру стрымання. Прад'яўленае раней абвінавачанне не знята.

Нагадаем, 1 верасня 2021-га на волю выйшаў гендырэктар Hoster.by Сяргей Павалішаў. 13 студзеня гэтага года з-пад хатняга арышту вызвалілі Юлію Чарняўскую, удаву заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера. Яны застаюцца пад следствам.

Раніцай 18 мая дадому да некаторых супрацоўнікаў TUT.BY прыйшлі супрацоўнікі ДФР. Сілавікі таксама прыйшлі ў офіс кампаніі TUT.BY у будынку Omega Tower у Мінску. Камітэт дзяржкантролю паведаміў, што ў дачыненні да службовых асоб TUT.BY узбуджана крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). У 2019 годзе кампаніяй атрыманы статус рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій (ПВТ). Па дадзеных Дэпартамента фінансавых расследаванняў, TUT.BY атрымаў выручку, "не абумоўленую дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў ПВТ".

Мінінфарм абмежаваў доступ да інтэрнет-рэсурсаў TUT.BY.  Пазней сайт быў прызнаны экстрэмісцкім, а таксама новы праект на яго базе Zerkalo.io/

Па справе TUT.BY был затрыманыя 15 нашых калег: Людміла Чэкіна, Марына Золатава, Вольга Лойка, Алена Талкачова, Анжэла Асад, Ірына Рыбалка, Марыя Новік, Ала Лапатка, Аляксандр Дайнека, Андрэй Аўдзееў, Сяргей Павалішаў, Дар'я Данілава, Кацярына Ткачэнка, Ірына Касцючэнка і Юлія Чарняўская.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!