803

На сайт газеты “Новы Час” адбываецца DoS-атака

22.03.2017

На сайт недзяржаўнай газеты “Новы Час” адбываецца DoS-атака, сайт працуе з перабоямі.

— Пакуль мы не ведаем, адкуль адбываецца атака і з чым яна звязана. Нашы праграмісты спрабуюць справіцца з сітуацыяй. Аднак мы мяркуем, што сённяшні напад — гэта трэніроўка нейкіх сіл перад 25 сакавіка, — распавяла прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” галоўны рэдактар выдання Аксана Колб.

Нагадаем, учора стала вядома пра вяртанне “Новага Часу” ў дзяржаўныя сеткі распаўсюду “Белсаюздрук” і “Белпошта”, што стала вынікам дзесяцігадовых намаганняў рэдакцыі і сустрэчы рэдактара “Народнай Волі” Іосіфа Сярэдзіча з Аляксандрам Лукашэнкам.