Калектыўны зварот у Следчы камітэт, Генпракуратуру і Адміністрацыю Прэзідэнта РБ будзе накіраваны не пазней за 19 жніўня гэтага года.
"Эканамічным справай маскіруюць палітычны пераслед незалежных СМІ ў Беларусі. Патрабуем спыніць ператрусы і арышты журналістаў!", — гаворыцца ў звароце.
Паставіць свой подпіс пад зваротам у дзяржорганы і тым самым падтрымаць журналістаў, якіх пераследуюць, можна ТУТ.
Ініцыятары звароту: ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", Андрэй Стрыжак — кіраўнік гомельскай філіі ПЦ "Вясна", Яўгенія Стрыжак — Цэнтр стратэгічнай цяжбы.