8685

На сайце БАЖ можна спампаваць PDF-версіі ўсіх газет, якія маюць праблемы з друкам

28.08.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Шэраг газет — "Комсомолка", "Народная Воля", "БелГазета", "Свободные новости" — сутыкнуліся з перашкодамі з боку ўладаў у друку на тэрыторыі Беларусі і распаўсюдзе.  ГА "БАЖ" і Прэс-клуб Беларусь сабралі ў адным месцы  PDF-версіі забароненых нумароў гэтых выданняў.

Заклікаем вас дзяліцца гэтым матэрыялам у сацсетках, каб як мага больш людзей маглі прачытаць газеты, якім чыняць перашкоды. Свабода слова — неад'емнае права чалавека!

"БелГазета"

Нумар «БелГазеты», які 25 жніўня не надрукавалі і не пусцілі ў продаж цэнзары, даступны ў фармаце PDF.

Нумар можна прачытаць ТУТ.

 

"Народная Воля"

Не маючы магчымасці надрукаваць «Народную Волю» ў Мінску, рэдакцыя ўжо два нумары газеты адтыражавала ў Расіі. Газету можна атрымаць у рэдакцыі.

Нумар 68 можна прачытаць ТУТ.

Нумар 67 можна прачытаць ТУТ.

Нумар 66 можна прачытаць ТУТ.

Нумар 65 можна прачытаць ТУТ.

 

«Комсомольская правда»

Гэта незалежнае выданне першым сутыкнулася з праблемамі ў Доме друку. Нумары газеты за 18 і 20 жніўня не былі надрукаваныя. Выпускі ад 21, 22, 25 і 27 жніўня змаглі надрукаваць ў расійскай друкарні.

PDF-версія нумара за 18 жніўня ТУТ

PDF-версія нумара за 20 жніўня ТУТ

 

«СНплюс. Свободные новости плюс»

25 жніўня не выйшаў нумар штотыднёвай газеты «СНплюс. Свободные новости плюс». На сваім сайце выданне апублікавала наступную інфармацыю: «Тлумачэнні дакладна такія ж, як у сітуацыі з нашымі калегамі з іншых недзяржаўных СМІ, — паломка машыны, праблемы з тэхнікай. Зразумела адно: ідзе зачыстка інфармацыйнага поля, людзей спрабуюць адгарадзіць ад праўдзівага слова».

PDF-версію нумара за 25 жніўня можна спампаваць ТУТ.

«Иначе как репрессии в отношении независимых СМИ это не назовёшь». 4 газеты не могут печататься в Беларуси

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!