244

На разгляд справы аб масавых беспарадках у Пінску пусцілі толькі аднаго журналіста ад незалежных медыя

23.03.2021 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Доступ да інфармацыі

23 сакавіка ў Брэсце пачаўся разгляд крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Пінску 9 жніўня, падчас якіх, паводле афіцыйнай інфармацыі, пацярпелі больш за 50 сілавікоў. На гучны працэс трапіў толькі адзін незалежны журналіст — Станіслаў Коршунаў («Брестская газета» и TUT.by). Журналістаў іншых недзяржаўных медыя не пусцілі ў суд.

На працэс не змаглі патрапіць Мілана Харытонава і Алесь Ляўчук, хаця на іх рэдакцыя БелаПАН яшчэ на мінулым тыдні адправіла афіцыйную заяўку. Ляўчук кажа, што ён і Мілана былі акрэдытаваныя, але іх без тлумачэнняў не пусцілі ў судовую залу.

Таксама на працэс не трапілі іншыя журналісты "Брестской газеты" і БелаПАНа.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!