364

На рахунак Сьледчага камітэту паступілі 110 тысяч рублёў ад сваякоў супрацоўнікаў «Прэс-клюбу»

06.01.2021 Крыніца: "Радыё Свабода"

Родныя арыштаваных у справе «Прэс-клюбу» пералічылі на рахунак СК 110 тысяч рублёў. Такім чынам яны кампэнсавалі шкоду, нібыта нанесеную ад дзейнасьці культурна-асьветніцкага праекту.

Дыскусія ў "Прэс-клюбе", архіўнае фота

Пра тое, што 6 студзеня на рахунак Сьледчага камітэту родныя затрыманых супрацоўнікаў «Прэс-клюбу» пералічылі амаль 110 тысяч рублёў, Свабодзе расказала дачка Юліі Слуцкай, Аляксандра.

«Сёньня мы ўнесьлі плацёж на рахунак Сьледчага камітэту, — расказала Аляксандра Слуцкая. — Гэта называецца „забесьпячэньне пагашэньня нанесеных стратаў“ — 109 769 рублёў. Такая сума фігуруе ў матэрыялах справы. У кампэнсацыі сродкаў удзельнічалі родныя ўсіх затрыманых».

Па словах Аляксандры Слуцкай, кампэнсацыя сродкаў не азначае прызнаньня віны абвінавачанымі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!