239

На Нямізе сабраліся прыхільнікі затрыманага блогера Ціханоўскага

06.05.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

На Нямізе ў Мінску сабралася некалькі дзясяткаў прыхільнікаў затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага («Страна для жизни»), пераважна маладыя мужчыны. Многія ўдзельнікі прыйшлі ў масках, паведамляе Nn.by.

Людзі патрабавалі свабоду блогеру Ціханоўскаму.

Стрым вёў блогер з Оршы Шэры Кот.

Пасля спантаннай акцыі ўсе разышліся.

Нагадаем, сёння пасля двух дзён пераследу на дарогах Беларусі міліцыя затрымала youtube-блогера, аўтара канала “Страна для жизни” Сяргея Ціханоўскага. Гэта адбылося на кальцавой дарозе каля Магілёва.

Машыну, дзе ехаў Сяргей Ціханоўскі, спыніла машына ДАІ. Акрамя супрацоўніка ДАІ да машыны падыйшоў супрацоўнік АМАПу, які адмаўляўся прад'яўляць Ціханоўскаму свае дакументы. Блогер у гэты час вёў стрым на свой канал, але потым спыніў яго. Ён паспеў папрасіць падпісчыкаў прыехаць на месца інцыдэнту і падтрымаць яго.

Блогер Сяргей Ціханоўскі пра сваё жыццё: я магу стаць Хадаркоўскім і нават Каліноўскім

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!