НЕ - ВАЙНЕ!
168

На матчы Лігі чэмпіёнаў вывесілі банэр у падтрымку беларускага журналіста-палітвязьня Андрэя Аляксандрава. ФОТА

27.10.2022 Крыніца: svaboda.org

Журналіст, медыяменеджар Андрэй Аляксандраў адбывае 14-гадовы турэмны тэрмін у беларускай турме.

На матчы Лігі чэмпіёнаў зь нідэрляндзкім «Аяксам» прыхільнікі ангельскага «Лівэрпуля» вывесілі банэр з фатаздымкам палітзьняволенага Андрэя Аляксандрава.

 

 

Палітзьняволены беларускі журналіст — заўзятар гэтага вядомага ангельскага клюбу. У турме ён кожны дзень сьпявае яго гімн You’ll Never Walk Alone, каб падняць сабе настрой і нават пераклаў яго на беларускую мову.

Аляксандрава ў Беларусі прысудзілі да 14 гадоў калёніі. Спачатку яго і яго жонку Ірыну Злобіну вінавацілі ў дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак. Потым прад’явілі абвінавачаньне ў здрадзе дзяржаве. Аляксандраў і Злобіна аплочвалі штрафы ўдзельнікаў пратэстаў. Затым, ужо за кратамі, яны ўзялі шлюб.

«Ён шчыры патрыёт Беларусі». Хто такі Андрэй Аляксандраў, якога абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве

 

«Калі на неба глядзіш праз краты». Андрэй Аляксандраў даслаў з турмы верш пад назвай «#»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!