629

На магілёўскай “Строммашыне” практыкуюць прымусовую падпіску ФОТА

30.05.2019 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

На ААТ “Магілёўскі завод “Строммашына”  выдадзены адмысловы загад за подпісам упраўляючага прадпрыемствам Сяргея Грынкевіча, у якім адказным за ідэалагічную работу ў структурных падраздзяленнях таварыства загадваецца да 31 мая арганізаваць працу і правесці падпісную кампанію на другое паўгоддзе сярод працаўнікоў калектыва. Спісы працаўнікоў і заяў на падпіску ідэолагі павінны прадставіць інжэнеру-тэхнолагу Анісімавай, а кантроль за выкананнем загада ускладзены на намесніка ўпраўляючага па ідэалагічнай рабоце і сацыяльным пытанням І. Хадорчанка.

Загад упраўляючага “Строммашыны” быў выдадзены на падставе ліста з адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва “Аб садзейнічанні і арганізацыі падпіскі на 2-е паўгоддзе 2019г.”

Фотакопія загаду была апублікаваная на старонцы суполкі МОГИЛЁВ real у сацыяльнай сетцы “В контакте”. Аўтар публікацыі піша пра тое, што «Калі ўлічыць, што ў сярэднім ІТР і рабочыя атрымліваюць дзесьці 450 рублёў, то сумы ў 47-56 рублёў вельмі адчувальныя. Яшчэ і ў загадным парадку”.

Ідэолагі “рэкамендуюць” для падпіскі на другое паўгоддзе 2019 года газеты “Советская Белоруссия”, “Веснік Магілёва” і “Могилевские ведомости”. За паўгадавую падпіску на гэтыя выданні работнікам завода давядзецца выкласці ад 46,20 да 56,46 рублёў.

01-nt9vc.jpg

02-ff86k.jpg

03-kalf2.jpgУ шматлікіх каментарах пад публікацыяй магілёўцы пішуць пра тое, што практыка прымусовай падпіскі мае шырокі распаўсюд у горадзе:

“Такой бред на каждом гос. предприятии и не только газеты заставляют выписывать, но и такие же никому не нужные лотерейки. Почему то из администрации никто не хочет себе эту мукулатуру брать. А еще фонд мира, красный крест и т.д. и т.п..”;

“Эти подписки даже в детских садах требуют!!!А там ещё ниже з/п чем на заводах.”;

“Не партесь на лавсане те же яйца.”;

“У всех так, не удивительно ни разу, а кому пожалиться если с администрации все и горит, порочный круг”;

“Всё тоже самое и в учебных заведениях...”;

“На Бел жд каждый год добровольно принудительная подписка.”;

“Очень печально ,но ваше предприятие не одиноко».Магілёўскі завод "Строммашына" - шматпрофільнае машынабудаўнічае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на выпуску тэхналагічных ліній і асобнага абсталявання для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, жалезабетонных шпал, вежавых кранаў, нафтаздабываючага, горна-шахтавага абсталявання, чыгунных цюбінгаў, а таксама тавараў народнага спажывання. Эканамічны суд Магілёўскай вобласці прызнаў завод «Строммашына» банкрутам у ліпені 2015 года, да 28 ліпеня 2023 года прадпрыемства будзе праходзіць працэдуру санацыі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!