НЕ - ВАЙНЕ!
264

На магіле журналіста Уладзіміра Паца з'явіўся помнік

05.12.2022

Родныя паставілі помнік на магіле Уладзіміра Паца — выбітнага журналіста, які два дзясяткі гадоў адпрацаваў карэспандэнтам Польскага радыё ў Беларусі. Пра гэта паведамляе "Наша Ніва".

Уладзімір Пац памер  у Мінску 11 снежня 2021 года. Быў пахаваны побач з магіламі бацькі і маці на Падляшшы.

"Уладзімр Пац быў адданым журналістам і карэспандэнтам. Падтрымліваў кантакты з беларускай апазіцыяй і палякамі ў Беларусі, удзельнічаў з мікрафонам Польскага радыё ў арганізаваных імі ініцыятывах. Ад самага пачатку бесперапынна паведамляў аб беларускай рэвалюцыі", — распавядалі пра Уладзіміра калегі з радыё "Рацыя".

На Польскім радыё Уладзімір пачаў працаваць на пачатку 1990-х. Як адзначаецца на сайце польскага радыё, у памяці калегаў Валодзя застанецца як шчыры калега і добры журналіст.

Чытайце яшчэ:

Рэдактар Hromadske.tv Анастасія Станко: «Некалькі маіх сяброў забітыя, мы жывём без электрычнасці, гарачай вады. Але я мушу быць аб’ектыўнай»

“Мы не хотим, чтобы Беларусь превратилась в черную информационную дыру”. О чем говорили на Форуме свободной журналистики

Канвеер лаяльнасці. Журфак цалкам пераходзіць на падрыхтоўку “кішэнных прапагандыстаў”

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!