НЕ - ВАЙНЕ!
435

На Гомельшчыне фінансавая міліцыя прыйшла з вобшукам да журналісткі, і не толькі

01.12.2021 Крыніца: Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў

У Гомелі 1 снежня супрацоўнікі  ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю правялі вобшук у незалежнай журналісткі Ларысы Шчыраковай.

Сілавікі прыйшлі ў прыватны дом журналісткі ў 7.15 раніцы, вобшук доўжыўся паўтары гадзіны. У выніку ў Шчыраковай забралі тэлефон, фота- і відэаабсталяванне, накапляльнікі інфармацыі (вінчэсцеры, флэшкі).

Потым Ларысу Шчыракову забралі на допыт ва ўпраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК у Гомелі. Журналістка адмовілася сведчыць супраць сябе, карыстаючыся артыкулам 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Падрабязнасці справы, у межах якой адбыўся вобшук, яна не паведамляе, бо вусна была папярэджаная пра крымінальную адказнасць за разгалошванне матэрыялаў следства.

Вядома таксама, што ператрусы супрацоўнікі рэгіянальнага УДФР  правялі ў грамадскіх актывістаў Васіля Палякова з Гомеля, Алега Карбалевіча і Валерыя Пуціцкага з Рэчыцы, Уладзіміра Целяпуна з Мазыра.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!