472

На галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча завялі крымінальную справу. Яго пераводзяць у СІЗА

23.03.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, супраць заснавальніка і галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча завялі крымінальную справу. У чым вінавацяць рэдактара, невядома – з адваката была ўзятая падпіска аб неразгалошванні.

Аляксандра Манцэвіча затрымалі падчас хвалі ператрусаў у рэгіянальных медыя 15 сакавіка.  З таго часу ён застаецца за кратамі. Цяпер Аляксандра перавядуць у следчы ізалятар. Аляксандру Манцэвічу — 64 гады, ён неаднаразовы пераможца журналісцкіх конкурсаў і прэмій за высокія стандарты працыю. «Рэгіянальная газета» да разгрому была вядучым незалежным медыя Маладзечна і рэгіёна.

Двое другіх затрыманых у той дзень прадстаўнікоў медыя – галоўны рэдактар «Інфа-кур’ера» (Слуцк) Сяргей Станкевіч і ягоны намеснік Алег Рубчэня працягваюць адбываць 15-суткавыя арышты за нібыта непадпарадкаванне міліцыі.

Па падліках Беларускай асацыяцыі журналістаў, за кратамі ў Беларусі цяпер 36 прадстаўнікоў мелыя. Актуальныя адрасы калег за кратамі тут.

Чытайце яшчэ:

Аляксандр Манцэвіч: «Я ў захапленні ад таго, што «Рэгіянальная газета» зрабіла за 25 год»

Карэспандэнта «Комсомольской правды» Генадзя Мажэйку асудзілі да 3 гадоў зняволення

Суд вызначыў 3 гады калоніі для Дзмітрыя Семчанкі

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!