281

На Дні Волі Андрэй Бастунец прыгадаў галоўныя праблемы са свабодай медыя ВІДЭА

27.03.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

24 сакавіка старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Андрэй Бастунец сярод іншых выступіў на святочным мітынгу з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

У сваёй прамове Бастунец згадаў галоўныя праблемы, датычныя свабоды медыя ў Беларусі. У прыватнасці тое, што на незалежных журналістаў і блогераў аказваецца моцны ціск.

— Гэта і крымінальныя справы супраць блогераў, і ганебная “справа БелТА”, і пераслед журналістаў за супрацоўніцтва з замежнымі медыя. Незалежныя медыя з’яўляюцца частка незалежнай краіны, а вольнай краіна можа быць толькі з вольным словам, — адзначыў Бастунец.