НЕ - ВАЙНЕ!
283

На Дар'ю Лосік цісне адміністрацыя брэсцкага СІЗА

25.11.2022 Крыніца: Новы час

"Вясне" стала вядома, што адміністрацыя СІЗА-7 пачала залічваць вагу пасылак для Дар’і ў агульную вагу перадач.

Стала вядома, што адміністрацыя брэсцкага СІЗА-7 пачала залічваць вагу пасылак для Дар’і ў агульную вагу перадач. Не дасылайце ёй пасылкі, без узгаднення са сваякамі!

Звычайна вязням можна перадаваць 30 кілаграмаў перадачы ў месяц і дадаткова дасылаць неабмежаваную колькасць пасылак вагай да 50 кілаграмаў. Цяпер Дар’ю ў гэтым абмежавалі. Таму не дасылайце ёй пасылкі без узгаднення са сваякамі, бо праз устаноўлены ліміт яна можа застацца без неабходных рэчаў.

Лісты ад Дар‘і амаль не даходзяць.

Нагадаем, Дар‘ю Лосік, жонку палітвязня Ігара Лосіка, затрымалі 18 кастрычніка. З таго часу яе ўтрымліваюць у брэсцкім СІЗА-7. Супраць Дар'і распачалі крымінальную справу за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4 КК), а менавіта за каментар у красавіку 2022 года "Б*лсату", прызнанаму экстрэмісцкім фарміраваннем.

Дачка Ігара і Дар'і цяпер знаходзіцца ў бабулі з дзядулем.

Чытайце яшчэ:

«Адбыць у вязьніцы прыдуманы тэрмін — меншая пакута, чым разьвітацца з Радзімай». Андрэй Кузьнечык: год за кратамі

Добраахвотныя “шасцёркі”. Як прапагандысты здаюць спецслужбам свядомых беларусаў

Наталья Эйсмонт попала под санкции Новой Зеландии

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!