899

На блогера Філіповіча склалі яшчэ адзін пратакол — за акцыю ў Берасьці

15.03.2017 Крыніца: Радыё Свабода

На гомельскага блогера Максіма Філіповіча складзены яшчэ адзін пратакол. На гэты раз — за ўдзел у акцыі «Марш недармаедаў» у Берасьці 5 сакавіка.

Максім Філіповіч (архіўнае фота)

Пра гэта Філіповіч змог паведаміць сваёй маці праз тэлефон. Блогер знаходзіцца ў турме, 13 сакавіка ён быў асуджаны на 13 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі пратэсту супраць дэкрэту № 3, якая адбылася ў Гомелі 19 лютага.

Паводле словаў Філіповіча, «яго хочуць трымаць у турме як мага даўжэй».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!