284

На Берасцейшчыне ў касцёле маліліся за журналістаў

07.10.2020

Вы ведалі, што ў журналістаў ёсць свой заступнік сярод анёлаў? Піша Мікіта Пастухоў.

Напрыканцы верасня падчас падарожжа па Берасцейшчыне я зайшоў на вечаровую імшу ў касцёле. Цяпер ва ўсіх касцелах Беларусі кожны дзень моляцца за Беларусь, каб мір і спакой былі ў краіне.

І толькі я заўшоў у храм, як ксёндз пачаў казаць прамову пра журналістаў і работнікаў СМІ. Святар гаварыў, “каб не паддаваліся спакусе фальшу і фальсіфацыі фактаў”, адзначыў, што праца журналістаў важная і адказная.

Потым напрыканцы імшы вернікі спявалі “Магутны Божа”.

Пасля набажэнства, я падыйшоў да ксяндза, каб даведацца чаму ён згадаў пра журналістаў. Святар адказаў:

— 29 верасня Касцёл прыгадвае трох анёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала. У каталіцтве анёл Габрыэль (рус. Говриил. — Заўвага аўтара) з’яўляецца заступнікам работнікаў СМІ, таму ў казанні і ўспомнілі журналістаў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!