2107

На Аршаншчыне з'явілася першая газета, якая выдаецца ў вёсцы

28.09.2015 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Яна так і называецца – "Стаўроўская газета". Ініцыятарам яе стварэння і рэдактарам стаў старэйшына вёскі Ігар Грышанаў.

Першы нумар газеты, якая выдаецца на дабрачынныя ахвяраванні накладам 120 асобнікаў, выйшаў у жніўні гэтага года. Мяркуецца, што выданне будзе выходзіць раз на месяц. У яго ёсць уласны слоган: "У сэрцы многіх з вас, сябры, – свае Стаўры"…

Паводле Ігара Грышанава, ідэя выдаваць газету пра жыццё вёскі паўстала з жадання людзей чытаць пра тое, што цікава менавіта ім – пра сябе і пра апошнія навіны. У газеце ёсць таксама забаўляльны блок, друкуецца каляндар народных святаў, народныя прыкметы, звязаныя зь сельскагаспадарчымі работамі і г.д. Вераснёўскі нумар выйдзе ў апошнія дні месяца.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!