НЕ - ВАЙНЕ!
913

На АНТ не ведаюць, калі пакажуць скандальнае ток-шоу "Час пакажа" пра Беларусь

25.11.2016 Крыніца: Еўрарадыё

24 лістапада ў праграме "Час пакажа" ("Время покажет") на расійскім Першым канале абмяркоўвалі гісторыю Беларусі. Вядучы Арцём Шэйнін увесь час спрабаваў правесці паралелі паміж сітуацыяй у Беларусі і ва Украіне. А запрошаны ў студыю журналіст Сяргей Строкань заявіў, што абедзьве краіны "спрабуюць выкарыстоўваць гісторыю як кубік Рубіка, складаючы той пазл, які патрэбны".

https://baj.by/sites/default/files/event/text-images/vremia.jpeg

"Час пакажа" выходзіць на Першым канале штодня з панядзелка па пятніцу. Таксама шоу паказваюць па беларускім тэлеканале АНТ, але не дзень у дзень, а з затрымкай. З якой — не ведаюць нават самі тэлевізіёншчыкі. "С затрымкай, так, але з якой — у нас інфармацыі няма. Таму, калі ў эфіры будзе ўчорашні выпуск — мы не падкажам. Што ў эфіры ёсць — то і ёсць, што пойдзе — то і паставім", — распавялі Еўрарадыё ў праграмнай дырэкцыі АНТ.

Сёння трансляцыя шоу "Час пакажа" запланаваная ў праграме АНТ на 14:10.

Стужынская пра расійскае ток-шоу: «Гэта быў проста жах. Я патрапіла ў нейкую дзікунскую сітуацыю»

Алег Трусаў: У маёй кнізе няма цытат, якія зачытвалі на расійскім ТБ

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!