454

На аглядальніцу «Новай газеты» Алену Мілашыну і адвакатку Марыну Дубровіну здзейснены напад у Грозным

07.02.2020 Крыніца: Spring96.org

У Грозным, 6 лютага, прыкладна ў 23:20, каля ўваходу ў гатэль "Кантынент» быў здзейснены напад на аглядальніцу «Новай газеты» Алену Мілашыну і вядомую адвакатку Марыну Дубровіну.

Адвакат Марына Дубровіна і старшыня “Гражданского содействия» Святлана Ганушкіна на суде Аюба Ціціева. Фота ПЦ “Вясна”

Адвакат Дубровіна была збітая. Напад здзейснілі невядомыя мужчыны і жанчыны ў холе гасцініцы і ля ўваходу ў гасцініцу. У асноўным, білі менавіта жанчыны, рукамі і нагамі, паведамляе "Новая газета".

Тыя, хто нападаў здымалі свае дзеянні на камеру.

Мілашына і Дубровіна прыбылі ў Грозны на суд па справе Іслама Нуханова. Яны зафіксавалі траўмы і падаюць заяву ў праваахоўныя органы Чачні.

Іслам Нуханаў увосень 2019 года быў затрыманы супрацоўнікамі чачэнскай паліцыі. Ён зняў і выклаў 31 кастрычніка на YouTube відэаролік пра «чачэнскую Рублёўку» — элітны пасёлак ў цэнтры Грознага, дзе жывуць сваякі і бліжэйшае асяроддзе Рамзана Кадырава. За сваё жаданне паказаць, як у беднай рэспубліцы жывуць багатыя чыноўнікі, Іслам Нуханов тут жа паплаціўся. За «злачынства» супраць чачэнскай ўлады бацьку Іслама Нуханава заявілі, што яго сын зараз сядзе ў турму "не менш, чым на 10 гадоў».

Марына Дубровіна — адна з адвакатаў, якая абараняла ў судзе вядомага чачэнскага праваабаронцу, кіраўніка Грозненскага аддзялення “Мемарыялу” Аюба Ціціева. Алена Мілашына асвятляла гэты гучны крымінальны працэс.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!