364 0

МЗС зноў ухіліўся ад адказу на пытанне, чаму «Белсату» не даюць акрэдытацыю

18.07.2018 Крыніца: ІІ, belsat.eu Сюжэт: Доступ да інфармацыі

Падчас онлайн-канферэнцыі на старонцы МЗС Беларусі ў Facebook, міністэрству задалі пытанне: чаму «Белсат» не можа атрымаць акрэдытацыю ў Беларусі? Прадстаўнікі МЗС нібыта не пачулі фармулёўкі пытанне, а ў адказ проста канстатавалі, што тэлеканал акрэдытацыі на сённяшні дзень не мае.

МЗС Беларусі не ўпершыню ўхіляецца ад адказу на гэтае пытанне. У траўні падчас экспертнага форму «Менскі дыялог» у гатэлі «Mariott» карэспандэнт тэлеканал «Белсат» запытала ў міністра замежных справаў Уладзіміра Макея, чаму МЗС не акрэдытоўвае «Белсат» у Беларусі. Калі гэтае пытанне прагучала, прэсавы сакратар адвёў міністра ад журналістаў. Не пачуўшы адказу, мы задалі пытанне Уладзіміру Макею ў другі раз.

«Звяртайцеся ў прэс-службу», – заявіў тады міністр.

Тэлеканал «Белсат» працуе з 2007 года, МЗС не дае дазволу на акрэдытацыю карэспандэнцкага пункта каналу ў краіне, а таксама на акрэдытацыю асобных журналістаў. Прычыну адмовы ведамства ніколі афіцыйна не агучвала. Рэпарцёраў «Белсату», а таксама фрылансэраў, якія з намі супрацоўнічаюць, затрымліваюць, судзяць і штрафуюць за працу без акрэдытацыі.