276

МЗС не акрэдытавала ніводнага журналіста "Еўрарадыё"

13.10.2020 Крыніца: "Еўрарадыё"

Як паведамлялася раней, з 2 кастрычніка былі ануляваныя акрэдытацыі абсалютна ўсіх замежных журналістаў у Беларусі. 5 кастрычніка МЗС апублікавала новыя правілы акрэдытацыі і пачало прыём заявак. Заяўкі на часовую акрэдытацыю ведамства абяцала разгледзець на працягу 5 дзён. 

 

І хаця 5 дзён пасля падачы заявак "Еўрарадыё" прайшлі, афіцыйнага адказу з МЗС рэдакцыя пакуль што не атрымала. Але паведамілі, што тэрмін разгляду працягнуты, а паперу пра гэта дашлюць у бліжэйшы час. 

7 кастрычніка прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз казаў, што ведамства атрымала больш за 70 заявак ад 15 замежных СМІ. 

Першыя акрэдытацыі замежным журналістам МЗС выдала ў пятніцу, 9 кастрычніка. 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!