Відэа

Мужнае сэрца (відэа)

16.10.2012 Крыніца: spring96.org 4562
Чарговы фільм з серыі "Хроніка суднага часу" прысвечаны вядомай журналістцы Ірыне Халіп.

19 снежня 2010 года, у дзень прэзідэнцкіх выбараў яна падверглася сілавому затрыманню па дарозе з плошчы Незалежнасці і была змешчана ў СІЗА КДБ. Пры канцы снежня 2010 г. Ірыне было прад’яўлена абвінавачанне па крымінальнай справе, узбуджанай следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама па чч. 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).

Падчас знаходжання Ірыны ў СІЗА КДБ яе сям’я зазнала выключны ціск. Улады спрабавалі забраць з сям’і ў дзіцячы дом трохгадовага сына журналісткі — Даніка Саннікава. 16 траўня 2011 г. у судзе Заводскага раёна Мінска Ірына была асуджана на 2 гады зняволення з 2-гадовай адтэрміноўкай.

Ірына Халіп – лаўрэатка прэміі Дзмітрыя Завадскага (2003), прэміі Хенры Нанэна (2005), прэміі «Герой Еўропы» ў намінацыі «Мужнае сэрца» (2005), прэміі «За мужнасць у журналістыцы» (2009).