Аляксандр Лойка лічыць, што Офіс Святланы Ціханоўскай за два гады не наблізіў Беларусь да развязання праблемы палітвязняў.
Муж палітзняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай Аляксандр Лойка лічыць, тое, што прапануе штаб Ціханоўскай і іншыя дэмакратычныя дзеячы, не працуе.
«Усе кажуць, што павінныя пачацца перамовы. І тое, што павінен, на мой погляд, – і не толькі на мой погляд – зрабіць штаб, гэта звярнуцца да дыпламатаў, звярнуцца ў першую чаргу да кіраўніцтва ЗША з прапановай, каб дыпламаты зноў вярнуліся ў Беларусь, і пачаліся перамовы», — гаворыць ён.
Аляксандр таксама паразважаў пра ўплыў санкцыяў на рэжым: «Колькі ў свеце краінаў, на якія накладзеныя санкцыі? Паўночная Карэя, Іран, на які накладзеныя санкцыі больш за 40 год, Венесуэла. І што? Дзесьці абрынуўся рэжым?».
Ірына Слаўнікава асуджаная да 5 гадоў калоніі за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім».
Чытайце яшчэ:
«А хто робіць свет лепшым? Ідэалісты», – размова пра Нобелеўскую прэмію і справу, якая больш за працу
Затрымалі былую журналістку Ларысу Шчыракову. Яе сын-падлетак у сацыяльным прытулку
“Сохранение исторической памяти”: анализ белорусского законодательства и международных стандартов