643

МУС: Зняволены журналіст Андрэй Скурко знаходзіцца пад дынамічным наглядам медыкаў

10.08.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» атрымала адказ на свой зварот аб медычнай дапамозе зняволенаму кіраўніку аддзелу рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы». Напрыканцы ліпеня з’явілася інфармацыя, што Андрэй Скурко захварэў у СІЗА на Валадарскага і быў змешчаны ў медычную частку.

У адказе Дэпартамент выканання пакаранняў МУС спасылаецца на таямніцу і не раскрывае інфармацыю медычнага характару. Разам з тым паведамляецца, што Андрэй Скурко ў СІЗА №1 знаходзіцца пад дынамічным наглядам медыцынскіх работнікаў установы і атрымлівае дапамогу ў поўным аб’ёме.

З уласных крыніц БАЖ стала вядома, што зняволены журналіст сапраўды ідзе на папраўку.

Нагадаем, што супрацоўнікі «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко знаходзяцца за кратамі з 8 ліпеня. Усяго ў няволі цяпер 29 прадстаўнікоў медыя.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!