НЕ - ВАЙНЕ!
314

МУС прызнаў адразу 625 чалавек "экстрэмістамі". Сярод "новенькіх" — галоўны рэдактар "Новага часу" Аксана Колб

28.10.2022 Крыніца: Вясна

МУС 28 кастрычніка абнавіў "Пералік асобаў, датычных да экстрэміскай дзейнасці" – спіс абнавіўся адразу на рэкордныя 625 прозвішчы. Гэта беларусы і грамадзяне іншых дзяржаваў, якія пераследуюцца ці пераследаваліся па "палітычных" крымінальных артыкулах у Беларусі.

Сярод іх цяпер – галоўная рэдактарка газеты "Новы Час" Аксана Колб. Яна прыйшла ў незалежную журналістыку ў 1996 годзе.

"І за гэты час не было ніводнага лёгкага года, кожны год — па-свойму складаны, са сваёй спецыфікай, са сваімі рэпрэсіямі. Былі допыты, некалькі канфіскацый тэхнікі… Было закрыццё газеты: пасля выбарчай кампаніі 2006 года закрылі незалежную газету “Згода” – за нібыта экстрэмізм і распальванне міжнацыянальнай варожасці", — распавядала спадарыня Аксана.

22 красавіка 2022 г. стала вядома, што ёй выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх». Аксану перавялі ў СІЗА-1.

Разгляд справы палітзняволенай пачаўся 7 чэрвеня 2022 г. у судзе Цэнтральнага раёна Мінска. 15 чэрвеня суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў яе вінаватай і прызначыў 2,5 гады "хіміі" за ўдзел у Маршы 16 жніўня 2020 года — акурат такое пакаранне прасіў пракурор. Аксану пасля амаль двух месяцаў у СІЗА вызвалілі ў зале суда.

Аксана Колб пакінула Беларусь.

Чытайце яшчэ:

«Гэты рэжым я перажыву». Расказваем пра асуджаную на «хімію» Аксану Колб

Уладзімір Някляеў: Аксана Колб ва ўсім сапраўдная. І ў сваёй сіле, і ў сваёй мяккасці

Рэдактар газеты «Новы Час» Аксана Колб у СІЗА малюе комікс, бачылася са Слаўнікавай і Золатавай

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!