Фатографы, якія займаюцца мабільнай фатаграфіяй, запрашаюцца да ўдзелу ў міжнародным конкурсе Mobile Photography Awards.
Мэта конкурсу — прасоўванне мастацтва здымкаў з дапамогай мабільных прылад. Гран-пры конкурсу — грашовая прэмія ў памеры 3 тыс. даляраў ЗША. Аўтар лепшага фотаэсэ атрымае прэмію ў памеры 500 даляраў ЗША.
Арганізатары конкурсу вітаюць: творчы падыход, арыгінальнасць, інавацыйнасць выявы.
Удзел у конкурсе платны (унёсак канкурсанта складае: за адну выяву 15 даляраў ЗША, за тры — 30, за шэсць — 50, за 15 — 100 даляраў ЗША).
Удел у катэгорыі "фотарэпартажы" таксама платны (унёсак складае 30 даляраў ЗША).
Дэдлайн — 4 снежня 2016 года.
Падрабязнасці — на гэтай старонцы.