225

Міжнародны конкурс фатаграфій Urban Photographer (да 31 студзеня)

28.01.2019 Крыніца: by.odb-office.eu

Прымаюцца працы на фотаконкурс Urban Photographer (Гарадскі фатограф) 2019, тэма конкурсу «Future Cities» (Гарады будучыні). Конкурс адкрыты для прафесіяналаў/к і пачаткоўцаў, якім падабаецца рабіць здымкі горада. Тэма гэтага года прапануе фатографам зрабіць фатаграфіі, якія змогуць акрэсліць горад будучыні. Унікальны элемент конкурсу - магчымасць канкурсантам/кам даслаць 24 фатаграфіі, кожная фатаграфія павінна адпавядаць 1 гадзіне ў сутках. Фотаработы прымаюцца да 31 студзеня 2019.

Пераможца зможа адправіцца ў фота падарожжа на дваіх. Пераможца зможа сам выбраць месца, куды зможа адправіцца. Сярод іншых прызоў - GoPro, фота абсталяванне і іншае.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • ужо споўнілася 18 на момант рэгістрацыі;

  • прафесійныя фатографы і аматары.

 

Крыніца: cbreupoty.com