НЕ - ВАЙНЕ!
741

Міжнародны фотаконкурс Nikon 2017 (да 27 студзеня)

09.11.2016 Крыніца: by.odb-office.eu

Да 27 студзеня 2017 года прымаюцца заяўкі на міжнародны фотаконкурс Nikon 2017.

Запрашаюцца як прафесійныя фатографы, так і аматары. На конкурс можна дасылаць фота і відэа, зробленыя любым дэвайсам, нават смартфонам.

Патрабаванні да канкурсантаў - узрост ад 18 год.

У конкурсе могуць удзельнічаць людзі любой нацыянальнасці і краіны. Кожны ўдзельнік можа даслаць максімум 10 фотаздымкаў і 1 відэа. Тэматычныя намінацыі конкурсу - "Святкаванне" і "Будучыня".

Падрабязней пра ўмовы конкурсу можна даведацца тут. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!