Каляндар

Міжнародная канферэнцыя "Нацыянальны ўніверсітэт у 21-ым стагоддзі: місія і выклікі"

08.11.2017 Крыніца: tbm-mova.by 123 0
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
25.11.2017 09:00 Міжнародная канферэнцыя "Нацыянальны ўніверсітэт у 21-ым ст.
Адрас: 
Гатэль "Crowne Plaza", вул. Кірава, 13, Мінск

Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і Аргкамітэт Універсітэта "Альбарутэнія"запрашаюць да ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі "Нацыянальны ўніверсітэт у 21-ым стагоддзі: місія і выклікі"

 

Канферэнцыя адбудзецца 25 - 26 лістапада 2017 года ў Мінску. Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў: 9.00, 25 лістапада 2017 года. Месца правядзення:  Гатэль "Crowne Plaza", вул. Кірава, 13.

Якім павінен быць нацыянальны універсітэт сёння? У чым яго прызначэнне? Якім чынам нацыянальная  ідэнтычнасць і сучасныя нацыянальныя мовы спалучаюцца з выклікам  інтэрнацыяналізацыі  ў вышэйшай адукацыі? Як арганізаваць навуковыя даследаванні і прымяняць сучасныя дыдактычныя тэхналогіі? Як рэалізаваць прынцыпы універсітэцкай аўтаноміі ў сучаснай Беларусі. І, галоўнае, калі ж насамрэч паўстане нацыянальны ўніверсітэт? Знайсці адказы на гэтыя і шмат якія іншыя пытанні - ёсць мэтай канферэнцыі "Нацыянальны ўніверсітэт у 21-ым стагоддзі: місія і выклікі".   

Пытанні для абмеркавання:

·         Місія нацыянальнага ўніверсітэта ў 21-ым стагоддзі: case Беларусі

·         Мова, ідэнтычнасць і вышэйшая адукацыя ў сучаснай Беларусі

·         Інтэрнацыяналізацыя і нацыянальны ўніверсітэт: пазітыўны досвед Польшчы,  Украіны ды іншых краін

·         Нацыянальны ўніверсітэт як даследчыцкі ўніверсітэт

·         Нацыянальны ўніверсітэт у Беларусі і Балонскі працэс: каштоўнасці і інструменты

·         Нацыянальны ўніверсітэт у Беларусі і найноўшыя навучальныя тэхналогіі

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца беларускія і міжнародныя эксперты ў сферы адукацыі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і афіцыйных структур, ініцыятыўныя студэнты, выкладчыкі і навуковыя супрацоўнікі, усе, хто зацікаўлены ў стварэнні ў Беларусі сучаснага нацыянальнага ўніверсітэта.

Кожнаму ўдзельніку даецца магчымасць прадставіць даклад або паведамленне па вышэйазначаных праблемах. Для ўдзелу ў адборы дакладаў неабходна запоўніць фармуляр рэгістрацыі. Аргкамітэт мае абмежаваную магчымасць кампенсаваць замежным і іншагароднім аўтарам адабраных дакладаў выдаткі, звязаныя з удзелам у канферэнцыі.

Заяўкі для ўдзелу ў канферэнцыі прымаюцца да 18 лістапада 2017 па электронным адрасе: siadziba@gmail.com  (з пазнакай: канферэнцыя)

Для гэтага неабходна запоўніць заяўку (гл. дадатак), а таксама даслаць кароткі тэкст анатацыі паведамлення, памерам не больш за 200 словаў.

 

Каментары