312

Міжнародная Кааліцыя журналістак асудзіла пераслед калег у Беларусі

01.04.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Дзяржаўныя чыноўнікі ўчынілі рэпрэсіі супраць мірных жыхароў і журналістаў падчас акцыі 27 сакавіка. З затрыманых 27 сакавіка па меншай меры пяцёра – журналісты , большасць з якіх – жанчыны. Рэпрэсіі супраць свабоды прэсы выклікаюць хвалю абурэння міжнароднай супольнасці, — гаворыцца ў заяве Міжнароднай Кааліцыі журналістак (CFWIJ).

CFWIJ асуджае рэпрэсіі з боку дзяржавы. Гэтая спроба рэпрэсій супраць іншадумства не будзе мець поспех, а толькі вядзе да яшчэ большай канфрантацыі, — перакананыя калегі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!