2442

Міжнародная і Еўрапейская федэрацыя журналістаў заступаюцца за беларускіх калег

23.03.2017 Крыніца: europeanjournalists.org

Міжнародная і Еўрапейская федэрацыя журналістаў падтрымліваюць намаганні ГА “БАЖ” па абароне прафесійных правоў сваіх сябраў, падкрэсліваючы недапушчальнасць прыцягнення журналістаў да адказнасці за выкананне добрасумленнай працы.

– Мы звяртаем увагу на той факт, што парушэнне правоў журналістаў не толькі з’яўляецца неправамоцным абмежаваннем свабоды інфармацыі, але і парушае канстытуцыйныя правы ўсіх грамадзянаў на выказванне свайго меркавання, а таксама атрыманне і распаўсюд інфармацыі, – падкрэсліў генеральны сакратар МФЖ Антоній Беланжэр.

– Мы адсочваем з велізарнай заклапочанасцю атаку на медыя, якая адбываецца ў Беларусі, і патрабуем ад уладаў спыніць запалохванне нашых калег і неадкладна зняць з іх усе абвінавачанні”.

Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2017 годзе (Табліца, абнаўляецца)

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!