НЕ - ВАЙНЕ!
265

Міжнародная і Еўрапейская федэрацыі журналістаў: Вырак Івашыну — пародыя на правасуддзе. Патрабуем неадкаладнага вызвалення!

14.09.2022 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Гродзенскі абласны суд прысудзіў журналіста Дзяніса Івашына да 13 гадоў і аднаго месяца пазбаўлення волі. Еўрапейская і Міжнародная федэрацыі журналістаў (EFJ-IFJ) далучаюцца да сваёй філіі ў Беларусі, Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), у асуджэнні гэтай пародыі на правасуддзе і патрабуюць яго неадкладнага вызвалення.

Суд над журналістам пачаўся 15 жніўня і праходзіў у закрытым рэжыме. Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года ў Гродне. Пяцёра супрацоўнікаў КДБ правялі ператрус у яго дома і ў бацькоўскім доме ў прыгарадзе Гродна. Асабліва зацікаўленыя ў сувязях журналіста з Украінай, яны канфіскавалі кампутары, тэлефоны, сім-карты, банкаўскія карткі, кнігі, нататнікі і розныя прадметы.

– Дзяніс Івашын апублікаваў сваё апошняе расследаванне пра былых байцоў украінскага «Беркута», якіх завербавалі ў беларускую міліцыю. КДБ абвінаваціў Дзяніса Івашына ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай. Журналіста абвінавацілі паводле Крымінальнага кодэксу нібыта за «ўмяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў» і нібыта за «здраду дзяржаве».

Міжнародная і Еўрапейская федэрацыі журналістаў асуджаюць рашэнне суда, заснаванае на неабгрунтаваных абвінавачваннях. Абедзве федэрацыі лічаць суд над Дзянісам Івашыным чыстай пародыяй на правасуддзе і патрабуюць яго неадкладнага вызвалення, — гаворыцца ў заяве МФЖ і ЕФЖ.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!