НЕ - ВАЙНЕ!
601

Мінсувязі дазволіла Wi-Fi у грамадскім транспарце

20.09.2016 Крыніца: Белта, фота dev.by

У Беларусі дазволена арганізаваць бясплатны доступ да Wi-Fi у грамадскім транспарце. Гэта прадугледжана пастановай міністэрства сувязі і інфарматызацыі ад 29 жніўня 2016 года №13, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Картинки по запросу wi-fi в транспорте

Раней Дзяржаўная камісія па радыёчастотах зацвердзіла пастанову аб унясенні змяненняў у пералік радыёэлектронных сродкаў і высокачастотных прылад, што дазволіла стварыць аснову для паўсюднага распаўсюду Wi-Fi.

Міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў заявіў, што Wi-Fi стане даступны толькі пасля таго, як транспартныя кампаніі, якія займаюцца перавозкамі пасажыраў, знойдуць шляхі супрацоўніцтва з арганізацыямі, якія аказваюць паслугі сувязі. Тое ж самае тычыцца і метрапалітэна. Аператары сувязі ўжо гатовыя пайсці на супрацоўніцтва і развіваць гэты кірунак. Таксама міністр адзначыў, што прыватныя транспартныя кампаніі для прыцягнення кліентаў могуць актыўна займацца укараненнем Wi-Fi.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!