343

Мінскі правайдар абвясціў, што будзе блакаваць замежныя DNS

04.09.2020 Крыніца: "Еўрарадыё"

З 15 верасня ў дзяржаўных установах, падключаных да сеціва праз правайдара "Деловая сеть", абмяжоўваюцца спосабы абыходу блакавання сайтаў. Гэта хаця і маленькі, але яшчэ адзін крок па ўзмацненні кантролю за інфармацыйнай прасторай у Беларусі.

Спецыяліст, абазнаны ў тэхнічных дэталях, тлумачыць Еўрарадыё, што, ўлічваючы характар блакаванняў інтэрнэту ў мінулыя разы, у іншых правайдараў (з больш-менш значнай кліенцкай базай) усе гэтыя абмежаванні ўжо даўно працуюць. "Цяпер і "Деловую сеть" падагналі ў гэты бок", — робіць выснову наш суразмоўца.

Тэхналогіі, пра якія ідзе гаворка, могуць быць нацэлены на бяспеку. "Але на гэты конт ёсць сумневы, асабліва ўлічваючы, што так "своечасова" выконваецца загад ААЦ", — працягвае спецыяліст.

"Деловая сеть" на сваім сайце заяўляе, што яе кліенты — больш за 4100 арганізацый з IT, банкаўскай галіны, рытэйлу, прамысловасці і сферы паслуг.

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!