1896

Мінскі праграміст выйграў конкурс фатаграфіі National Geographic

08.01.2016 Крыніца: Паводле gazetaby.com

Свой здымак Вячаслаў Мазай зрабіў пры дапамозе дрона.

6 студзеня на сайце часопіса National Geographic ў рамках рубрыкі Daily Dozen выбіралі лепшыя фатаграфіі з усяго свету. Сярод намінантаў быў здымак мінчука Вячаслава Мазая.

7 студзеня сталі вядомыя вынікі: фатаграфія Вячаслава перамагла з адрывам больш чым у 600 галасоў. Гэта значыць, што яе надрукуюць у часопісе National Geographic.

Вячаслаў не фатограф. Ён праграміст, а фатаграфаваннем займаецца ў вольны час. Гэты здымак Вячаслаў зрабіў па дарозе ад Кургана славы ў Раўбічы з дапамогай дрона. «Гэта быў кастрычнік або лістапад. Я здымаў з дрона, сам выстаўляў экспазіцыю, выбіраў ракурс», - распавёў ён CityDog.by.

Daily Dozen - намінацыя, якую часопіс National Geographic праводзіць кожны дзень сярод карыстальнікаў сайта. Штодня рэдакцыя выбірае 12 фотаздымкаў, якія публікуюцца на сайце для галасавання. Для таго каб паўдзельнічаць у конкурсе, у профілі ўдзельніка павінна быць хаця б адна фатаграфія.

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!