275

Мінскі гарадскі суд пакінуў журналіста «Камсамольскай праўды» пад вартай

15.10.2021 Крыніца: BelaPAN

Журналіста «Камсамольскай праўды» Генадзя Мажэйку ў суд не прывезлі. Працэс быў закрыты.

Генадзя Мажэйку затрымалі 1 кастрычніка за артыкул пра Андрэя Зельцэра.  У СІЗА ў Жодзіне ён знаходзіцца ўжо другі тыдзень.

Журналісту было выстаўлена абвінавачанне па двух артыкулах — «Распальванне сацыяльнай варожасці» (арт. 130 КК) і «Абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК).

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!