НЕ - ВАЙНЕ!
247

«Мінская праўда» заклікала знішчыць пахаванні ў Курапатах

08.11.2022 Крыніца: Наша Ніва

«Мінская праўда» апублікавала калонку прапагандыста Юрыя Уварава. Аглядальнік, які піша пра ўсё запар: ад чыстак на беларускай эстрадзе і пратэстаў ў Іране да палітыкі Кітая — на гэты раз прысвяціў тэкст Курапатам. Ён называецца «Темный лес на окраине Минска. Танцы на костях евродипломатов и змагаров в Куропатах нужно прекращать». 

«Прыгожае месца каля сталічнага мікрараёна Зялёны Луг азмрочанае крыжамі, якія стаяць у лесе. Кожны год, нібыта ваўкалакі з хмурымі фізіяноміямі, там з'яўляюцца тыя, хто люта ненавідзіць законную ўладу ў Беларусі, а таксама дыпламаты недружалюбных нам краін», — пачынае аповед Увараў пра месца, якое мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і дзе дзяржава паставіла памятны знак.

Далей прапагандыст накідваецца з крытыкай на заходніх дыпламатаў, якія прыязджаюць у Курапаты, «несучы бедныя букецікі недарагіх кветак», і ігнаруюць пытанні «смелых беларускіх журналістаў». 

Калумніст выдання Мінаблвыканкама называе «байкай» тое, што ў Курапатах пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій і прадстаўнікі творчай эліты, і накідваецца з крытыкай на Зянона Пазняка і Васіля Быкава, «таленавітага пісьменніка, але, на жаль, невылечна хворага на «змагарызм». На думку Уварава, зроблена гэта было, каб заклеймаваць Савецкі Саюз і Сталіна.

Прапагандыст свядома хлусіць, што ў Курапатах нібыта расстрэльвалі «нямецкія фашысты». Гэта пярэчыць высновам шматлікіх следстваў, праведзеных беларускай пракуратурай і вайсковай пракуратурай у 1980-я, 1990-я і 2000-я гады — а яны выявілі, што ў Курапатах пахаваныя ахвяры сталінізму.

Увараў заклікае выслаць з Беларусі дыпламатаў, якія нібыта ўмешваюцца ва ўнутраныя справы краіны і распальваюць сацыяльную варажнечу. У тым ліку і апостальскага нунцыя Антэ Ёзіча, які з арцыбіскупам Станеўскім таксама наведаў Курапаты, бо «каталіцкая царква ў 2020 годзе заняла антыдзяржаўную пазіцыю».

У канцы сваго артыкула прапагандыст патрабуе «ад імя беларусаў» правесці эксгумацыю рэшткаў ахвяр Курапатаў і перазахаваць іх. 

Чытайце яшчэ:

Першая цэль для ўзурпатараў. Тлумачым, для чаго грамадству незалежныя СМІ і чаму іх так не любяць аўтарытарныя рэжымы

Беларускія праваабаронцы звярнуліся ў ААН наконт новага ўказу пра сачэнне за інтэрнэтам

В суд направлено дело за интервью «экстремистскому» каналу. Вероятно, речь идет о Егоре Лебедке

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!