3504

Мінск: Міліцыя прымусіла незалежных тэлежурналістаў выдаліць відэазапіс

29.04.2015 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Затрыманні журналістаў

Сябры ГА “БАЖ” Сяржук Краўчук і Наталля Валакіда 29 красавіка здымалі перфоманс, які група актывістаў каля 15-й гадзіны зладзіла каля дыпламатычнага прадстаўніцтва Расійскай Федэрацыі.  

Супрацоўнікі спецыяльнага батальёна міліцыі, якія знаходзіліся каля будынку, перапісалі пашпартныя звесткі ў журналістаў, а пасля загадалі выдаліць здымкі, на якіх фігуруе амбасада.  

Журналісты бачылі, што ўдзельнікаў перфомансу затрымліваюць. Але што з імі сталася, журналісты не ведаюць, паколькі пасля інцыдэнту з міліцыяй з’ехалі з месца падзеяў.  

Сутнасць перфомансу палягала ў “вяртанні” Расіі “касметычкі”- валізы з эмблемай байкерскага клуба “Начныя ваўкі”. (Паводле расійскіх ўдзельнікаў прымеркаванага да 9 мая мотапрабегу, на мяжы з ЕС мытнікі ў іх “абшуквалі кожную шкарпэтку і касметычку”.)

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!