755

Міністра абароны Сербіі звольнілі за абразу журналісткі

06.02.2016 Крыніца: "Наша Ніва"

Дэпутаты парламента Сербіі прагаласавалі за звальненне міністра абароны Браціслава Гашыча з-за фразы ў адрас журналісткі, якую расцанілі як непавагу да СМІ, паведамляе Reuters.

У снежні мінулага года Гашыч у час размовы з прэсай заўважыў, што журналістка стала на калена, каб не закрываць міністра ў кадры аператарам з тэлебачання, і сказаў: «Мне падабаюцца журналісты, якія так хутка становяцца на калені».

Журналісты і палітыкі асудзілі каментар Гашыча, а прэм'ер-міністр Аляксандар Вучыч сказаў, што ён будзе звольнены.

«Я прашу вас падтрымаць рашэнне (звольніць Гашыча) з-за ветлівасці, маральных прыстойнасцяў і павагі, якую мы ўсе павінны паказаць для іншых», — сказаў Вучыч.

У 250-месным парламенце 195 дэпутатаў прагаласавалі за звальненне міністра.