НЕ - ВАЙНЕ!
775

Міністр замежных справаў Польшчы выказаўся наконт акрэдытацыі «Белсату» ў Беларусі

22.03.2016 Крыніца: Белсат

«Мы б жадалі, каб усе медыі ў Беларусі працавалі ў роўных умовах. Калі будзе магчымасць размовы на гэты конт, безумоўна, мы падымем гэтае пытанне. Ніякае СМІ не шкодзіць, але толькі інфармуе. Як тую інфармацыю выкарыстоўваюць, залежыць ужо ад палітыкаў», – зазначыў дыпламат падчас наведання Курапатаў.

«Белсат» робіць чарговую спробу атрымаць акрэдытацыю ў Беларусі. 21 сакавіка наш канал падаў адпаведны пакет дакументаў у Міністэрства замежных спраў.

Вітольд Вашчыкоўскі, міністр замежных справаў Польшчы ў новаабраным урадзе, наведвае Беларусь. У двухдзённым плане візіту сустрэча з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!