736

Міністр інфармацыі прыгразіў заблакаваць TUT.BY ВІДЭА

19.01.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Міністр інфармацыі Ігар Луцкі пракаментаваў журналістам факт пазбаўлення буйнейшага інтэрнэт-партала краіны TUT.BY статуса "сеткавае СМІ". Ён заявіў, што Мінінфарм працягвае маніторыць матэрыялы партала TUT.by для прававой ацэнкі.

Размова ідзе пра арт. 38 Закона аб СМІ ("Забароненая інфармацыя"), а таксама пра недакладную інфармацыю, якая здольная нанесці шкоду грамадскім і дзяржаўным інтарэсам.

— У выпадку парушэння заканадаўства аб СМІ і іншых законаў Рэспублікі Беларусь будуць выносіцца папярэджанні або патрабаванні аб выдаленні недакладнай інфармацыі, або рашэнні аб прыпыненні дзейнасці ці спыненні распаўсюду такой інфармацыі шляхам блакіроўкі, — заявіў Ігар Луцкі журналістам.

Эканамічны суд Мінска адхіліў скаргу ТАА «ТУТ БАЙ Медыя» на рашэнне пазбавіць TUT.BY статуса СМІ. З 19 студзеня ён афіцыйна ўступае ў сілу.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!