Падчас ажыццяўленні кантролю за выкананнем закона “Аб СМІ” былі ўстаноўлены факты завышэння накладу, паказанага ў выходных звестках газет “Брэсцкі кур'ер” і “Кобрын-інформ”, з фактычна аддрукаваным у друкарні, – паведамляецца на сайце Мінінфармацыі.
З мэтай недапушчэння парушэнняў заканадаўства аб СМІ Міністэрства інфармацыі звяртае ўвагу юрыдычных асоб, на якія ўскладзены функцыі рэдакцый, на неабходнасць адлюстравання ў выходных звестках дакладнай інфармацыі, у тым ліку дадзеных пра колькасць аддрукаваных асобнікаў перыядычнага выдання.