3168

Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанні за “РБ” дзяржаўным “Вожыку” і “Наш край”

18.03.2015 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Папярэджанні СМІ і журналістам

Пра гэта гаворыцца ў пісьмовым адказе міністэрства прэсаваму сакратару ГА “БАЖ” Барысу Гарэцкаму.

Нагадаем, што ў лютым-сакавіку Мінінфармацыі вынесла афіцыйныя папярэджанні адразу шэрагу рэгіянальных недзяржаўных выданняў, звінаваціўшы іх у незаконным скарачэнні “РБ” замест “Рэспубліка Беларусь” у выходных дадзеных.

Між тым, падобныя скарачэнні журналісты заўважылі і ў выданнях, заснавальнікамі якіх выступаюць дзяржаўныя органы ўлады. У сувязі з гэтым прэс-сакратар ГА “БАЖ” напісаў у Міністэрства інфармацыі ліст, каб даведацца, ці рэагавала ведамства на такія факты.

Як вынікае з ліста намесніка міністра Уладзіміра Матусевіча, па стане на 16 сакавіка ў межах кантролю за выкананнем заканадаўства пісьмовыя папярэджанні вынесеныя часопісу “Вожык” і баранавіцкай газеце “Наш край”. Пра папярэджанне дзяржаўнай газеце "Рэспубліка", дзе таксама былі заўважаныя парушэнні, Міністэрства інфармацыі не паведамляе.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!