661 0

Міністэрства інфармацыі ў 2015 годзе вынесла 36 папярэджанняў беларускім СМІ

18.01.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Папярэджанні СМІ і журналістам

Гэта паведамляецца ў адказе міністэрства на зварот прэс-сакратара ГА “БАЖ” Барыса Гарэцкага.

Апроч вынясення папярэджанняў, згодна з законам Аб СМІ, міністэрства мае права прыпыняць выхад выдання на тэрмін да трох месяцаў. Аднак такіх рашэнняў, як паведамляецца ў адказе, Міністэрства інфармацыі ў 2015 годзе не прымала.

Разам з тым, у 2015 годзе было прынята 41 рашэнне аб абмежаванні доступу да інфармацыйных рэсурсаў, размешчаных у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.

Нагадаем, што летась як мінімум восем беларускіх СМІ атрымалі ад міністэрства афіцыйныя папярэджанні за выкарыстанне скарачэнняў “РБ” і “Мінінфармацыі” ў сваіх выходных дадзеных.

Каментары