1389

Міністэрства інфармацыі патрабуе, каб «Наша Ніва» выдаліла артыкул пра выбары

08.08.2020 Крыніца: "Наша Ніва"

Рэдакцыя сайта NN.by атрымала ліст ад Міністэрства інфармацыі. 

Ведамства патрабуе выдаліць артыкул пра сітуацыю на ўчастку №6 у Бараўлянах — незалежны назіральнік даслаў блогеру Нехта свае падлікі колькасці выбарцаў, якія прагаласавалі датэрмінова, а таксама фотаздымак урны. Назіральнік убачыў у ёй стос укінутых бюлетэняў.

Міністэрства інфармацыі паведамляе, што падлікі назіральніка і звесткі пра ўкід бюлетэняў не адпавядаюць рэчаіснасці.

«Публікацыя падобнай інфармацыі вядзе да масавага дэзынфармавання насельніцтва і парушае канстытуцыйнае права на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі», — гаворыцца ў лісце.

Артыкул трэба было выдаліць на працягу дзвюх гадзін.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!